Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтамі Літвы Гітанасам Наўседам, Польшчы Каралем Наўроцкім і Украіны Уладзімірам Зяленскім ушанавалі памяць удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў на віленскіх могілках Росы.
У межах урачыстасцяў лідарка дэмсіл таксама прысутнічала на памятным богаслужэнні ў Віленскім кафедральным саборы. Пасля службы ўдзельнікі накіраваліся на могілкі Росы, дзе ўсклалі вянкі ў памяць пра тых, хто змагаўся супраць імперскага гвалту. У мерапрыемствах удзельнічалі дарадцы Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі, а таксама прадстаўнікі беларускай супольнасці Вільні.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!







