Святлана Ціханоўская прымае ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных гадавіне паўстання 1863–1864 гадоў

Галоўнае
Скриншот видео t.me/nashaniva

Святлана Ціханоўская прымае ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных гадавіне паўстання 1863–1864 гадоў у Вільні. Відэа прыбыцця прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл у кафедральны сабор публікуе «Наша Ніва».

У ўрачыстых мерапрыемствах прымаюць удзел прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі. Паводле апублікаванай праграмы, пасля богаслужэння на могілках Росы адбудзецца цырымонія ўшанавання памяці ўдзельнікаў паўстання.

Напярэдадні па запрашэнні канцылярыі прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у цырымоніі ўшанавання памяці ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў у Варшаве. У складзе беларускай дэлегацыі таксама прысутнічалі намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан і ветэран палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным «Пчала».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны