Ціханоўская: Мірнага неба не бывае з чужой ядзернай зброяй

Галоўнае
Фото: Офис Тихановской

Мірнага неба не бывае з чужой ядзернай зброяй. Беларусь павінна быць свабоднай ад ядзернай зброі. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская, каментуючы ядзерныя вучэнні, якія праходзяць у Беларусі.

«Лукашэнка зноў ставіць пад пагрозу жыцці беларусаў. Крок за крокам ён уцягвае краіну ў ядзерны шантаж: спачатку з Канстытуцыі выкраслілі «без’ядзерны» статус, потым абвясцілі пра дастаўку зброі і «Арэшніка», далей — запусцілі сумесныя вучэнні па ўжыванні ядзернай зброі.

Сёння Расія адкрыта заяўляе (https://t.me/dw_belarus/19409) пра сваю зброю на беларускай зямлі. І кантраляваць яе будуць, відавочна, у Маскве.

Прапагандысты называюць Лукашэнку гарантам суверэнітэту. Але як можа быць гарантам міру і незалежнасці той, хто намаляваў на нашай краіне мішэнь для адказу на пагрозы, якія Пуцін дасылае суседнім краінам.

Мірнае неба не бывае з чужой ядзернай зброяй. Беларусь мусіць быць вольнай ад яе», – гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіў Офіс Ціханоўскай.

Нагадаем, трэніроўка па ўжыванні ядзернай зброі праходзіць у Беларусі з 19 мая. Адначасова ядзерныя манеўры праводзіць Расія. Як паведамілі ў Мінабароны РФ сёння раніцай, ядзерныя боепрыпасы былі дастаўленыя ў палявыя пункты захоўвання ў рамках правядзення трэніроўкі. Сёння Аляксандр Лукашэнка прыбыў у размяшчэнне ракетнай брыгады, дзе яму далажылі пра задуму трэніроўкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.