Літоўскія памежнікі вылавілі з Нёмана чарговы цыгарэтны плыт. Як распавялі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы, яны правяралі аператыўную інфармацыю і ў пазначаным раёне выявілі падазроны аб’ект на беразе ракі.
У выніку памежнікі выцягнулі плыт, зроблены з 200 пачак цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Тытунёвыя вырабы былі запакаваныя ў плёнку. Цыгарэты канфіскаваныя. Ніхто не затрыманы.
Узімку такія плыты кантрабандысты часта маскіруюць пад ільдзіны.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
З наступнага года індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі не змогуць займацца выдавецкай дзейнасцю 15:44
Значная частка літоўскіх грузавікоў, якія затрымаліся ў Беларусі, вярнулася да працы — Ругінене 13:44