Пад Мінскам прайшоў дударскі фэст з літаратурным дадаткам – фотафакт

Культура
Фота: сацсеткі

У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы 8 жніўня адбыліся першы Рэспубліканскі адкрыты фестываль дуды «Дударскі фэст» і кніжны фестываль «Літаратурны вернісаж».

Пад Мінскам прайшоў дударскі фэст з літаратурным дадаткам - фотафакт

Пад Мінскам прайшоў дударскі фэст з літаратурным дадаткам - фотафакт

Пад Мінскам прайшоў дударскі фэст з літаратурным дадаткам - фотафакт
Фота: БЕЛТА

Дударскі фэст, безумоўна, у Беларусі не першы, але дзяржава праводзіць яго ў першы раз. Дудзе прысвоены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, і ў чыноўнікаў ёсць спадзевы, што беларуская дуда папоўніць спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пад Мінскам прайшоў дударскі фэст з літаратурным дадаткам - фотафакт
Фота: сацсеткі

Галоўнай падзеяй стаў канцэрт «Адчуй голас беларускай зямлі!», які сабраў найлепшых дудароў краіны з Мінска, Маладзечна, Гродна, Ракава, Шчомысліцы і Салігорска, – інфармуе выданне БЕЛТА, якое і падрыхтавала фотасправаздачу з імпрэзы.

На тэрыторыі музея таксама разгарнуліся рамесныя кірмашы, лекторыі і майстар-класы па ігры на традыцыйных інструментах.

Пад Мінскам прайшоў дударскі фэст з літаратурным дадаткам - фотафакт
Алесь Лось чытае лекцыю. Фота: сацсеткі
Пад Мінскам прайшоў дударскі фэст з літаратурным дадаткам - фотафакт
Алесь Лось. Фота: БЕЛТА

Музыка Алесь Лось даў выданню каментар: «Акрамя сённяшняга ўдзелу ў фестывалі, сёлета я адзначаю асабісты юбілей – 45 гадоў з дня стварэння сваёй першай дуды. Сёння важна не проста захоўваць, а развіваць нашу спадчыну. Выдатна, што гэтая тэма атрымала працяг: запланаваны круглыя сталы і канферэнцыі. Мы хочам папулярызаваць і развіваць яе, каб як мага большая колькасць беларусаў даведвалася пра рэчы, якія ляжаць у аснове нашых традыцый. Вельмі важна, што праект набывае нацыянальны маштаб, бо наша музыка і традыцыі – гэта наш характар, ідэнтычнасць і твар беларусаў», – падзяліўся майстар.

Пад Мінскам прайшоў дударскі фэст з літаратурным дадаткам - фотафакт

Пад Мінскам прайшоў дударскі фэст з літаратурным дадаткам - фотафакт
Фота: сацсеткі

Алесь Лось таксама прачытаў лекцыю пра гісторыю беларускай дуды – ад Сярэднявечча да Рэнесансу ў XXI стагоддзі.

Пад Мінскам прайшоў дударскі фэст з літаратурным дадаткам - фотафакт

Пад Мінскам прайшоў дударскі фэст з літаратурным дадаткам - фотафакт
Фота: БЕЛТА
Пад Мінскам прайшоў дударскі фэст з літаратурным дадаткам - фотафакт
Фота: сацсеткі

Літаратурная частка праграма ўключыла гутаркі і аўтограф-сесіі з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, абмен кнігамі ў зоне буккросінгу.

На вечар быў запланаваны фолк-этна рэйв – сучасны дыджэй-сэт у народным стылі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.