Вольга Зазулінская — новая кіраўніца Дэмакратычнай місіі Беларусі ва Украіне

Галоўнае
Ольга Зазулинская. Фото: t.me/CabinetBelarus

Вольга Зазулінская пакінула пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы. Яна ўзначаліць Дэмакратычную місію Беларусі ва Украіне, паведамляе АПК. Раней кіраўніцай місіі была Таццяна Шаціліна.

На новай пасадзе Зазулінская плануе сустрэцца з беларусамі ва Украіне, надаючы ўвагу як вайскоўцам, так і грамадзянскім.

Прыярытэтам працы кіраўніца місіі назвала пытанне легалізацыі.

«Вельмі важная тэма — легалізацыя: усё, што звязана з пастановай № 141, складанасцямі пры падаўжэнні дазволаў на часовае пражыванне і сітуацыямі, калі ў людзей заканчваецца тэрмін дзеяння пашпартоў. Калі мы гаворым пра беларусаў, гэта, напэўна, галоўны прыярытэт», — заявіла Зазулінская.

Місія таксама будзе займацца запускам працоўных груп па некалькіх напрамках, пра якія дамовіліся падчас візіту Святланы Ціханоўскай ва Украіну.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.