У Варшаве прайшоў «Дзень годнасці» да шостай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі — фотарэпартаж

Навіны
Фото: Reform.news

У Варшаве 9 жніўня прайшла акцыя «Дзень годнасці», прымеркаваная да шостай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі і пачатку масавых пратэстаў супраць іх фальсіфікацыі.

Акцыя пачалася а 18:00 каля помніка Мікалаю Каперніку на Кракаўскім прадмесці ў цэнтры польскай сталіцы. Арганізатары называлі яе днём памяці, салідарнасці і падтрымкі тых, хто працягвае выступаць за свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь.

Мерапрыемства стала завяршальнай публічнай акцыяй канферэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіла ў Варшаве 8–9 жніўня і сабрала прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці, былых палітвязняў і міжнародных партнёраў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.