На фоне абвастрэння геапалітычнай напружанасці цана золата сёння ўпершыню перавысіла адзнаку ў 4800 долараў за унцыю.
Спотавая цана сёння раніцай дасягнула ўзроўню вышэй за 4860 долараў за унцыю, а ф’ючарсы на амерыканскай біржы з пастаўкай у лютым дасягнулі адзнакі ў 4861,2 долара за унцыю.
Асноўнымі фактарамі росту сталі прэтэнзіі Дональда Трампа на Грэнландыю. Рынкі негатыўна ўспрынялі рост напружанасці паміж ЗША і Еўропай. На амерыканскіх фондавых пляцоўках адбылося зніжэнне каціровак. Інвестары прадавалі каштоўныя паперы, адначасова накіроўваючы свае ўкладанні ў золата.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
