BYSOL запусціў экстраны збор для вызваленых палітвязняў

Галоўнае
BYSOL

Фонд BYSOL запускае экстраны збор для дапамогі беларускім палітвязням, вызваленым сёння.

Поўны спіс вызваленых на дадзены момант невядомы.

Сума збору — 100 тысяч еўра. Збор і выплаты ажыццяўляюцца ў межах праграмы BYSOL па падтрымцы палітвязняў. Праграма прадугледжвае дапамогу ў памеры 1000 еўра. Калі будзе сабрана сума большая за заяўленую мэту, усе сродкі будуць размеркаваны паміж вызваленымі.

Каб атрымаць дапамогу, зняволеным з групы вызваленых 19 сакавіка трэба адпавядаць двум крытэрыям: мець досвед пераследу па палітычных матывах і даць згоду (або звярнуцца) на атрыманне такой дапамогі да 31 жніўня 2026 года ўключна. BYSOL прымае такія заяўкі праз кантакт у Telegram: @bysol_pzk.

«Мы разлічваем і спадзяёмся, што да збору далучацца неабыякавыя людзі. Кожны ўнёсак вельмі важны. Такая дапамога дае надзею, падтрымку і, натуральна, магчымасць закрыць самыя тэрміновыя патрэбы — такія як лекі, адзенне, харчаванне. Мы ўпэўненыя, што мець уласныя грошы і распараджацца імі годна, у адпаведнасці са сваімі прыярытэтамі, — вельмі важны момант для кожнага вызваленага», — заявіў дырэктар BYSOL Віталіюс Моцкус.

Нагадаем, сёння ў Мінску прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла. Лукашэнка заявіў, што гатовы прытрымлівацца дамоўленасцяў з ЗША па палітвязнях.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.