Беспрацоўе ў Беларусі па метадалогіі МАП у першым квартале склала 2,3%

Навіны
Фото: Nate Johnston /unsplash.com

Белстат апублікаваў вынікі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак з мэтай вывучэння праблем занятасці насельніцтва ў першым квартале 2026 года. У межах гэтага даследавання разлічваецца паказчык беспрацоўя па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы.

У першым квартале ўзровень занятасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гады склаў 68,1%, а ўзровень беспрацоўя — 2,3% ад колькасці рабочай сілы. Для параўнання, у чацвёртым квартале 2025 года і ў сярэднім за мінулы год паказчык беспрацоўя па метадалогіі МАП складаў 2,5%.

Узровень беспрацоўя сярод жанчын склаў 1,9% (-0,4 п.п. у параўнанні з чацвёртым кварталам 2025 года), а сярод мужчын 2,8% (без змяненняў).

У гарадах узровень беспрацоўя склаў 2,5% (+0,1 п.п.), а ў сельскай мясцовасці — 1,8% (-0,8 п.п.).

Узровень занятасці сярод насельніцтва ў працаздольным узросце склаў — 84,4% (-1,3 п.п.), у тым ліку 84,6% (-1,6 п.п.) сярод жанчын і 84,2% (-1,1 п.п.) сярод мужчын, 84,4% (-0,9 п.п.) у сельскай мясцовасці і 84,4% (-1,4 п.п.) — у гарадах.

69,9% рэспандэнтаў шукалі працу ў інтэрнэце або праз СМІ, 55,7% звярталіся да сваякоў і сяброў. 19,2% звярталіся ў службу занятасці або карысталіся агульнарэспубліканскім банкам вакансій, а 9,7% — непасрэдна ў арганізацыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.