Вытворчыя магутнасці беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў дазваляюць у поўным аб’ёме задавальняць патрэбы ўнутранага рынку пры любых рынкавых ваганнях, заявілі ў “Белнафтахіме”.
У канцэрне таксама пракаментавалі сітуацыю з палівам у прыгранічных раёнах, піша БелТА. Там запэўнілі, што ваганні попыту ў гэтых раёнах — натуральны працэс, абумоўлены сезоннай актыўнасцю, інтэнсіўнасцю транзітных патокаў і агульнай рынкавай актыўнасцю.
“Маніторынг сітуацыі на ўнутраным рынку нафтапрадуктаў, уключаючы прыгранічныя рэгіёны, ажыццяўляецца канцэрнам у планавым і пастаянным рэжыме. Ваганні попыту ў гэтых раёнах – працэс натуральны, ён абумоўлены сукупнасцю розных фактараў, уключаючы сезонную актыўнасць, інтэнсіўнасць транзітных транспартных патокаў і агульную рынкавую актыўнасць. На сёння забеспячэнне сетак АЗС ажыццяўляецца рытмічна”, – расказалі ў канцэрне.
Гаворачы пра “паліўны турызм”, у “Белнафтахіме” заявілі, што стабільнасць забеспячэння насельніцтва і прадпрыемстваў падтрымліваецца за кошт “сфарміраваных рэзерваў і дакладнага планавання вытворчасці”.
“Вытворчыя магутнасці беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў дазваляюць у поўным аб’ёме задавальняць патрэбы ўнутранага рынку з улікам любых рынкавых ваганняў. Стабільнасць забеспячэння насельніцтва і прадпрыемстваў краіны палівам падтрымліваецца за кошт сфарміраваных рэзерваў і дакладнага планавання вытворчасці. Бягучая сітуацыя характарызуецца кантраляванай устойлівасцю, а інтарэсы айчынных спажыўцоў застаюцца ключавым арыенцірам у працы галіны”, – адзначылі ў “Белнафтахіме”.
У канцэрне заявілі, што цэны на паліва на ўнутраным рынку рэгулююцца заканадаўствам.
“У цяперашні час работа вядзецца ў рамках устаноўленых рэгламентаў. Любыя рашэнні, якія датычацца ўдасканалення механізмаў функцыянавання паліўнага рынку, прымаюцца на аснове комплекснага аналізу сацыяльна-эканамічных інтарэсаў дзяржавы і ва ўстаноўленым законам парадку”, – адзначылі ў “Белнафтахіме”.
