«Белавія» скарэкціравала расклад рэйсаў з-за абмежаванняў ва ўсіх маскоўскіх аэрапортах у выніку атакі на расійскую сталіцу. Змяніўся час выканання асобных рэйсаў на сёння.
На дадзены момант абмежаванні знятыя, аднак карэкціроўкі ў раскладзе могуць захоўвацца і 19 чэрвеня, папярэдзілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.
Пасажырам рэкамендуюць перад выездам у аэрапорт правяраць статус рэйса на сайце belavia.by.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!