Оператар сувязі МТС абвясціў аб запуску мабільнай сувязі пятага пакалення. 5G цяпер даступная на 1,1 тысячы базавых станцый у Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі і Магілёве.
Сетка разгорнута разам з інфраструктурным аператарам beCloud. Пакрыццё будзе паэтапна нарошчвацца і ахопліваць новыя тэрыторыі. Для доступу да 5G абаненту неабходна мець прыладу, якая апаратна і праграмна падтрымлівае дадзены стандарт сувязі на тэрыторыі Беларусі.
Напярэдадні пра пачатак працы сувязі пятага пакалення абвясціў Life.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
