У беларускай “Вікіпедыі” папярэдзілі пра праблему з бяспекай рэдактараў: праект страціў рэвізораў — удзельнікаў, якія маглі хаваць або выдаляць з гісторыі праўкі ў матэрыялах на адчувальныя тэмы. На гэта звярнуў увагу праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У выніку інфармацыя пра аўтараў і змест рэдагаванняў цяпер могуць заставацца адкрытымі. Удзельнікам, якія знаходзяцца ў Беларусі, рэкамендуюць устрымацца ад рэдагавання палітычных і іншых рызыкоўных артыкулаў са сваіх уліковых запісаў — нават пад псеўданімамі. У якасці альтэрнатывы прапануецца выкарыстоўваць часовыя акаўнты або рэжым інкогніта.
У супольнасці цяпер праходзіць абмеркаванне і галасаванне за часовае рашэнне, якое дазволіла б часткова аднавіць функцыю схавання правак.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
