Беларуская мытня ўзмацніла працу пунктаў пропуску перад вялікімі выхаднымі

Навіны
Фото: t.me/customs_bel

Напярэдадні Радаўніцы беларускія мытныя органы ўзмацнілі працу на пунктах пропуску: арганізаваны дадатковыя працоўныя месцы, павялічана колькасць супрацоўнікаў у дзяжурных зменах. Напярэдадні святочных выхадных на беларуска-польскай мяжы значна ўзрасла колькасць жадаючых выехаць за мяжу — традыцыйна ў гэтыя дні беларусы накіроўваюцца за мяжу для наведвання сваякоў і месцаў пахаванняў.

Найбольшая нагрузка прыпадае на пункт пропуску “Брэст”, дзе сёння ў чарзе сабралася каля 900 легкавых аўтамабіляў.

У Дзяржаўным мытным камітэце паскардзіліся на абмежаваную прапускную здольнасць з польскага боку. Па сцвярджэнні ведамства, Польшча прымае 30–40% ад магчымых 1700 легкавых аўтамабіляў у суткі ў адным напрамку.

Праехаць у краіны Еўрасаюза на легкавым аўтамабілі можна праз 6 пунктаў пропуску: на латвійскай мяжы — “Грыгароўшчына”, на літоўскай — “Каменны Лог” і “Беняконі”, на польскай — “Бераставіца”, “Брузгі” і “Брэст”.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.