Беларусаў затрымалі ў Германіі за нелегальную працу

Навіны
Фото: unsplash.com

Грамадзян Беларусі затрымалі ў Германіі за працу без дазволу.

23 красавіка супрацоўнікі падраздзялення фінансавага кантролю па барацьбе з нелегальнай занятасцю Галоўнага мытнага ўпраўлення Франкфурта-на-Одэры прыйшлі з праверкай на будаўнічую пляцоўку парка сонечных батарэй. Падчас праверкі высветлілася, што 61 іншаземец працуе на будоўлі з парушэннем міграцыйнага заканадаўства, паведамляе presseportal.

Парушэнні былі знойдзены ў работнікаў з 10 краін, у тым ліку з Беларусі, Польшчы, Украіны, Малдовы, Узбекістана. У іх не было нямецкага віду на жыхарства, а іх усходнееўрапейскія ВНЖ не давалі права працаваць у Германіі.

Падраздзяленне фінансавага кантролю па барацьбе з нелегальнай занятасцю збіраецца правесці паглыбленыя праверкі і расследаванні кантрактаў усіх субпадрадных кампаній, занятых на будоўлі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.