Міністэрства фінансаў змяніла цэны скупкі ў фізічных асоб каштоўных металаў у вырабах і ломе. Пастанова Мінфіна №32 ад 28 ліпеня набудзе моц з 1 жніўня. Цэны нязначна павышаныя. Да гэтага міністэрства некалькі разоў зніжала іх.
Цэны на золата складуць за грам:
- 375 проба — 129,81 рубля (+0,21 рубля);
- 500 проба — 173,08 рубля (+0,28 рубля);
- 585 проба — 202,5 рубля (+0,32 рубля);
- 750 проба — 259,61 рубля (+0,41 рубля);
- 900 проба — 311,54 рубля (+0,5 рубля);
- 916 проба — 317,07 рубля (+0,5 рубля);
- 950 проба — 328,84 рубля (+0,52 рубля);
- 958 проба — 331,61 рубля (+0,53 рубля).
Плаціна:
- 950 проба — 131,05 рубля (+0,7 рубля).
Срэбра:
- 750 проба — 3,72 рубля (-0,09 рубля);
- 800 проба — 3,97 рубля (-0,11 рубля);
- 875 проба — 4,34 рубля (-0,13 рубля);
- 916 проба — 4,54 рубля (-0,13 рубля);
- 925 проба — 4,59 рубля (-0,13 рубля);
- 960 проба — 4,76 рубля (-0,14 рубля).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
