Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову, якая спрашчае атрыманне вадзіцельскіх правоў замежнікамі.
Як патлумачылі ў прэс-службе ўрада, патрабаванне аб здачы тэарэтычнага кваліфікацыйнага экзамену замяняецца на практычны кваліфікацыйны экзамен для грамадзян, якія звярнуліся па атрыманне вадзіцельскага пасведчання Рэспублікі Беларусь на падставе вадзіцельскага пасведчання, выдадзенага ў замежнай дзяржаве.
“Дадзеная працэдура прадугледжвае спрашчэнне працэдуры атрымання вадзіцельскага пасведчання для замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія разумеюць размоўную рускую мову і адчуваюць складанасці ва ўспрыманні спецыяльнай тэрміналогіі ў галіне дарожнай бяспекі”, – патлумачылі ў Саўміне.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
