Беларусь разлічвала прабіцца ў Камітэт ААН па НДА, але пацярпела няўдачу

Навіны
Скриншот трансляции

Афіцыйны Мінск разлічваў атрымаць месца ў Камітэце па няўрадавых арганізацыях Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН (ЭКАСАС), але пацярпеў няўдачу. Ад усходнееўрапейскага рэгіёна ў Камітэт прайшлі Эстонія і Украіна.

У Камітэт уваходзяць 19 членаў ад пяці геаграфічных рэгіёнаў, якія абіраюцца на чатыры гады. Выбары, што вызначаюць склад Камітэта на перыяд з 2027 па 2031 год, адбыліся 8 красавіка.

Усходнееўрапейскі рэгіён мае ў камітэце дзве квоты. На два месцы прэтэндавалі тры краіны: Беларусь, Украіна і Эстонія. Шляхам тайнага галасавання члены ЭКАСАС абралі Эстонію і Украіну. Эстонія атрымала 44 галасы, Украіна — 38, Беларусь — 23.

У астатніх рэгіёнах колькасць краін-кандыдатаў роўная колькасці прадстаўленых квот. ЭКАСАС ухваліў іх абранне.

Такім чынам, з 2027 года ў Камітэт увойдуць: Вялікабрытанія, Ізраіль, Індыя, Камерун, Кітай, Кот-д’Івуар, Куба, Мексіка, Нікарагуа, ААЭ, Перу, Саудаўская Аравія, ЗША, Судан, Туніс, Турцыя, Украіна, Эстонія, ПАР.

Камітэт па няўрадавых арганізацыях адказвае за прысваенне НДА кансультатыўнага статусу пры ААН. НДА з такім статусам атрымліваюць права ўзаемадзейнічаць з ЭКАСАС і іншымі структурамі ААН, атрымліваюць доступ да спецыяльных мерапрыемстваў ААН.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.