Беларускія сілавікі перадалі турэцкім калегам грамадзяніна Турцыі, які знаходзіўся ў вышуку па лініі Інтэрпола. Перадача адбылася ў аэрапорце Мінска.
Як паведамілі ў прэс-службе МУС, мужчына быў абвешчаны ў вышук пасля падзей чэрвеня 2013 года. Тады ў Анкары дарожны канфлікт перарос у стральбу. Затрыманы пасля ДТЗ цяжка параніў чалавека.
Мужчыну затрымалі ў кастрычніку 2025 года. Генпракуратура задаволіла запыт аб экстрадыцыі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
