Беларусь і КНДР плануюць абменьвацца студэнтамі

Навіны
Фото: ЦТАК

Беларусь і КНДР дамовіліся аб супрацоўніцтве ў адукацыйнай сферы. Адпаведнае пагадненне было падпісана падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Пхеньян, паведамляе Міністэрства адукацыі Беларусі.

Бакі плануюць абменьвацца студэнтамі і арганізоўваць стажыроўкі для выкладчыкаў.

«У рамках пагаднення, падпісанага паміж міністэрствамі адукацыі нашых краін, прадугледжваецца абмен і падрыхтоўка студэнтаў, правядзенне стажыровак прафесарска-выкладчыцкага складу. Мы сёння бачым высокі ўзровень адукацыі ў галіне прыродазнаўчых, дакладных, інжынерных навук. Безумоўна, тут нам ёсць чым падзяліцца», — заявіў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

Паводле слоў Іванца, КНДР мае патрэбу ў падрыхтоўцы інжынерных кадраў, спецыялістаў у сферы аграпрамысловага комплексу, а таксама па прыродазнаўчых напрамках.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.