Аранжавы ўзровень небяспекі надвор’я захаваецца 8 мая. Такое папярэджанне распаўсюдзілі сіноптыкі.
“Днём 8 мая (пятніца) чакаецца рэзкае змяненне ўмоў надвор’я, пахаладае: максімальная тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі складзе +10… +16°С. У многіх раёнах рэспублікі чакаюцца моцныя дажджы”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Памаранчавай” надвор’е ў Беларусі застаецца на працягу апошніх дзён. Разам з тым МНС пакуль не паведамляла пра сур’ёзныя інцыдэнты.
Заўтра надвор’е будуць вызначаць маларухомыя атмасферныя франты і паступленне прахалоднай паветранай масы. Чакаецца воблачнае надвор’е. Дажджы, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах моцныя дажджы.
У асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +4°С па паўночным захадзе да +15°С па паўднёвым усходзе, днём пахаладае: максімальная тэмпература паветра +10… +16°С, па паўднёвым усходзе +17… +23°С, па Гомельскай вобласці да +27°С.