У Беларусі рэарганізуюць Акадэмію адукацыі. Адпаведную пастанову сёння падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Да Акадэміі адукацыі будуць далучаны Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі і Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы. Новая ўстанова атрымае назву «Акадэмія нацыянальнай адукацыі».
«Акадэмія нацыянальнай адукацыі забяспечыць пераемнасць дзейнасці ў частцы навукова-метадычнага забеспячэння ўсіх узроўняў адукацыі: ад дашкольнай да вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, дзяцей і моладзі, а таксама рэалізацыю праграм павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі педагагічных кадраў», — заяўляе прэс-служба ўрада.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!