Вільнюскі аэрапорт спыняў працу з-за гібрыднай атакі з боку Беларусі. Абмежаванні дзейнічаюць з 20:30 да 21:30 па літоўскім часе (з 21:30-22:30 па беларускім).
Абмежаванні былі ўведзены пасля выяўлення навігацыйных адзнак, характэрных для паветраных шароў, паведамляе прэс-служба аэрапорта.
Нагадаем, апошнія некалькі дзён метэазонды з Беларусі заляталі ў Польшчу.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
