Адзін з цэхаў «Гродна Азот» часткова прыпыніў працу

Навіны
"Гродно Азот". Фото: belchemoil.by

Цэх «Аміяк-4» на прадпрыемстве «Гродна Азот» часткова спыніў працу для выканання наладкавых работ.

«У цэху аміяк-4 узнікла вытворчая неабходнасць выканання наладкавых работ, у выніку чаго цэх часткова спынены. У працэсе выканання тэхналагічных аперацый на працягу сутак будзе адбывацца кароткачасовае спальванне гаручых рэчываў на факельнай устаноўцы», — паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

«Гродна Азот» падкрэслівае, што ўсе аперацыі праходзяць у штатным рэжыме, пагрозы жыхарам і экалогіі няма.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны