Адразу некалькі вайсковых часцей прыведзены ў гатоўнасць у межах праверкі Лукашэнкі

Армія
Фото: БелТА

Сёння адразу некалькі вайсковых часцей Заходняга і Паўночна-Заходняга аператыўных камандаванняў прыведзены ў гатоўнасць у межах праверкі, якая праводзіцца па распараджэнні Лукашэнкі. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

«Сёння мы працягваем праверку шэрагу вайсковых часцей. Дадзены этап характарызуецца захаваннем раптоўнасці, комплекснасці і шырыні выканання пастаўленых задач, а таксама маштабнасцю. Калі раней мы правяралі паслядоўна адну вайсковую часць за другой, то ў цяперашні момант распараджэнні Прэзідэнта ўручаны шэрагу вайсковых часцей Заходняга і Паўночна-Заходняга аператыўных камандаванняў, некалькім вайсковым часцям і злучэнням сіл спецыяльных аперацый», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, будуць адпрацаваны пытанні прывядзення вайсковых часцей, якія ўваходзяць у склад сіл неадкладнага рэагавання, у баявую гатоўнасць у штатах мірнага часу. Будуць загружаныя запасы матэрыяльных сродкаў, сродкаў узбраення. Злучэнні здзейсняць маршы ў прызначаныя раёны і на ўказаныя рубяжы, у тым ліку каля дзяржаўнай мяжы.

«У ходзе выканання задач будуць адпрацаваны пытанні процідзеяння дыверсійна-разведвальным групам праціўніка. Пры прыбыцці ў прызначаныя раёны, на ўказаныя рубяжы будзе арганізавана сістэма інжынерных загароджанняў, а таксама адпрацаваны пытанні вядзення абарончага бою.

Пасля адпрацоўкі тактычных эпізодаў ва ўмовах уздзеяння дыверсійна-разведвальных груп праціўніка злучэнні і вайсковыя часці вернуцца на палігоны, дзе з імі будуць праведзены кантрольныя заняткі па агнявой і фізічнай падрыхтоўцы», — дадаў Вольфавіч.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны