Адбылося пасяджэнне Кантактнай групы беларускіх дэмсіл і Савета Еўропы

Галоўнае
Фото: ОПК

У Страсбургу адбылося чарговае пасяджэнне Кантактнай групы беларускіх дэмсіл і Савета Еўропы.

Як паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, бакі абмеркавалі парадак далейшага супрацоўніцтва і асобныя праекты па прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека з асноўнымі структурамі Савета Еўропы: Парламенцкай асамблеяй, Камітэтам міністраў, Кангрэсам рэгіянальных і мясцовых уладаў, сакратарыятам СЕ.

Была адзначана эфектыўная праца дэлегацый Каардынацыйнай рады Беларусі ў Парламенцкай асамблеі і Кангрэсе Савета Еўропы, а таксама ўпэўненасць у працягу гэтага супрацоўніцтва ў новым складзе Савета Еўропы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.