Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Балістычная ракета трапіла ў жылы дом

Галоўнае
Фото: ГМЧС Украины

Сёння ноччу Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па Украіне. Прымяняліся балістычныя ракеты і беспілотнікі. Пад ударам былі Кіеў, Дняпро, Крывы Рог, Вінніца, Львоў.

У Кіеве на раніцу вядома пра гібель аднаго чалавека. Два чалавекі пацярпелі. У горадзе гарэлі гандлёвыя павільёны, гаражны кааператыў, пяціпавярховы жылы дом.

У Кіеўскай вобласці налічваецца пяць пацярпелых. Часткова разбураны прыватны жылы дом. З-пад завалаў дасталі пецярых пацярпелых.

У Палтаўскім раёне загінуў адзін чалавек.

Пад Крывым Рогам балістычная ракета «Іскандэр-М», выпушчаная з Варонежа, трапіла проста ў прыватны дом. У выніку ўдару загінулі шэсць чалавек — сярод іх дзяўчынкі 5 і 12 гадоў. Яшчэ восем чалавек атрымалі раненні, у тым ліку двое дзяцей. Пошукавая аперацыя на месцы яшчэ працягваецца.

У Львове пашкоджаныя два жылыя дамы. Налічваецца 15 пацярпелых. Выратавальная аперацыя яшчэ працягваецца.

Польшча з-за выкарыстання Расіяй дальнабойных сродкаў па заходніх абласцях Украіны падымала ў паветра знішчальнікі і павышала гатоўнасць СПА. У Люблінскім ваяводстве спрацавалі сірэны паветранай трывогі. Яны былі запушчаныя з-за небяспекі ў сувязі з ударамі РФ па прыгранічных рэгіёнах Украіны.

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Балістычная ракета трапіла ў жылы дом
Фота: ДСНС Украіны

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.