Мінскі аддзел унутраных спраў на транспарце праводзіць праверку па факце смяротнага траўмавання мужчыны на чыгуначных пуцях. Трагедыя адбылася сёння каля 01:20 паблізу прыпыначнага пункта Інстытут Культуры.
Пад колы грузавога саставу трапіў 26-гадовы мужчына. Паводле папярэдніх даных, прычынай стала парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей. Малады чалавек быў у капюшоне, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!