Упраўленне па кантролі за замежнымі фінансавымі актывамі ЗША выключыла з санкцыйнага спісу кампанію BEL-KAP-STEEL, зарэгістраваную ў Маямі.
Санкцыі ў дачыненні да таварыства з абмежаванай адказнасцю BEL-KAP-STEEL былі ўведзеныя ў 2023 годзе. Тады ЗША таксама ўвялі абмежаванні супраць ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу “Беларуская металургічная кампанія”», якому ў BEL-KAP-STEEL належыць 50% доляў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!