Склады Wildberries ў Ленінградскай вобласці гараць пасля ўдараў БПЛА

Галоўнае
Скриншот видео

Сёння ноччу пад ударам беспілотнікаў зноў апынуліся склады маркетплэйса Wildberries. На гэты раз былі паражаныя аб’екты ў Ленінградскай вобласці.

«У выніку траплення БПЛА адбылося ўзгаранне на складах кампаніі “Вайлдберыз” у вёсцы Новасаратаўка Усеваложскага раёна. Пацярпелі тры чалавекі, іх стан сярэдняй цяжкасці», — паведаміў губернатар расійскай вобласці Аляксандр Драздзенка.

Прэс-служба маркетплэйса таксама паведаміла, што прыпыненая праца лагістычных комплексаў у Шушарах і Уткінай Заводзі. Яшчэ адзін аб’ект кампаніі апынуўся пад ударам у Сімферопалі ў Крыме.

Раней былі знішчаныя складскія комплексы Wildberries пад Масквой і ў Краснадарскім краі.

Аб’ектамі маркетплэйса ўдары УСУ не абмежаваліся. У Кіраве пасля налёту гарыць завод «Авіятэк», які вырабляе камплектуючыя для ЗРК, крылатых ракет і авіяцыйнай прамысловасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.