Аляксандр Лукашэнка патэлефанаваў прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, каб павіншаваць яго з днём нараджэння. Раней прэс-служба Лукашэнкі ўжо публікавала афіцыйнае віншаванне.
Таксама падчас размовы Лукашэнка і Мірзіёеў «зверылі гадзіннікі па пытаннях рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас нядаўняга афіцыйнага візіту». Былі дадзены неабходныя даручэнні.
Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў пацвердзілі неабходнасць поўнамаштабнай рэалізацыі зацверджанай дарожнай карты супрацоўніцтва на 2026–2030 гады, што павінна спрыяць дасягненню двухбаковага тавараабароту ў 2 млрд долараў.
Сёння Мірзіёеву споўнілася 69 гадоў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!