Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што замарожаныя іранскія сродкі будуць накіроўвацца на пакрыццё шкоды суднам у Армузскім праліве.
«Прашу вас прыняць гэтую заяву як пацвярджэнне таго, што да далейшага паведамлення любая шкода, прычыненая суднам, грузам або чаму-небудзь, звязанаму з імі, будзе аплачвацца іранскімі грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў распараджэнні і пад кантролем Злучаных Штатаў. Шкода можа быць вельмі значнай, але, тым не менш, гэта справядлівае і раўнапраўнае рашэнне», — напісаў ён у сетцы Truth Social.
Нагадаем, за апошнія тыдні Іран атакаваў некалькі камерцыйных суднаў, якія спрабавалі прайсці праз Армузскі праліў. Трамп не ўдакладніў, як і каму будзе выплачвацца кампенсацыя, а таксама яе памеры.
Тым часам Цэнтральнае камандаванне ЗША ўжо нанесла 13-ю серыю ўдараў па Іране з моманту аднаўлення канфлікту. Былі атакаваныя камандныя цэнтры, сховішчы беспілотнікаў, сеткі сувязі, пункты берагавога назірання і марскія аб’екты. Камандаванне таксама запэўнівае, што Армузскі праліў застаецца адкрытым для суднаходства. Камерцыйныя судны працягваюць свабодна перамяшчацца па праліве пры падтрымцы амерыканскіх вайскоўцаў.
Тым часам яшчэ ўчора кошт найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent дасягнуў 101 долара за бараль. Сёння раніцай ф’ючарс працягвае таргавацца крыху вышэй за 100 долараў за бараль.