ЗША працягваюць аслабляць санкцыі ў дачыненні да нафтагазавай галіны Венесуэлы. Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) выдала новую ліцэнзію, якая дазваляе амерыканскім асобам прадастаўляць тавары, тэхналогіі, праграмнае забеспячэнне і паслугі для разведкі, распрацоўкі або здабычы нафты або газу ў Венесуэле.
Як і ў выпадку папярэдніх ліцэнзій, выдадзеных у апошні час, у ёй змяшчаецца агаворка, якая забараняе транзакцыі з удзелам асоб з Расіі, Ірана, КНДР, Кубы і Кітая.
Адначасова OFAC выдала ліцэнзіі на выкарыстанне венесуэльскіх партоў і аэрапортаў для мэт, звязаных са здабычай і продажам нафты.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
