ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскай сеткі закупак для вытворчасці БПЛА і ракет

Навіны
Фото: unsplash.com

ЗША ўвялі санкцыі супраць 14 фізічных асоб, арганізацый і паветраных суднаў з Ірана, Турцыі і ААЭ. Як паведамілі ў Мінфіне і Дзярждэпартаменце ЗША, падсанкцыйныя асобы звязаныя з закупкамі для вытворчасці беспілотнікаў і ракет, а таксама транспарціроўкай зброі.

“Гэтыя меры падтрымліваюць аперацыю «Эпічная лютасць» і дырэктыву прэзідэнта Трампа па нацыянальнай бяспецы № 2, накіраваную на супрацьдзеянне іранскім праграмам узбраенняў. Сённяшнія дзеянні таксама падтрымліваюць выкананне санкцый і абмежавальных мер Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у дачыненні да Ірана, якія былі зноў уведзены ў выніку «значнага невыканання» Іранам сваіх ядзерных абавязацельстваў”, – гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента.

Тры чалавекі трапілі пад санкцыі за сувязі з кампаніяй Pishgam Electronic Safeh Company, якая забяспечвала закупкі рухавікоў і іншых кампанентаў для вытворчасці беспілотнікаў. Яшчэ некалькі асоб трапілі пад санкцыі за ўдзел у схемах набыцця кампанентаў для вытворчасці ракетнага паліва. Нарэшце, некалькі асоб уключаны ў санкцыйныя спісы, бо яны займаліся абслугоўваннем патрэб іранскай кампаніі Mahan Air, якая знаходзіцца пад санкцыямі. Акрамя таго, у спіс уключаны два самалёты Boeing 777, звязаныя з авіякампаніяй.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.