ЗША рыхтуюцца прад’явіць абвінавачанне 94-гадоваму брату памерлага кубінскага лідара Фідэля Кастра Раулю Кастра. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка Мінюста ЗША.
Калі менавіта будзе прад’яўленае абвінавачанне, пакуль невядома, але, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ў найбліжэйшы час. Яно будзе датычыцца збіцця ў 1996 годзе самалётаў, якія належалі гуманітарнай арганізацыі «Браты на дапамогу».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
