ЗША пакідаюць у сіле марскую блакаду Ірана, пакуль не будзе дасягнута здзелка, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
«Армузскі праліў цалкам адкрыты і гатовы да працы і поўнага праходу, але марская блакада захоўваецца ў поўнай сіле і будзе працягваць дзейнічаць у дачыненні выключна Ірана да таго часу, пакуль наша здзелка з Іранам не будзе завершана на 100%. Гэты працэс павінен прайсці вельмі хутка, бо большасць пунктаў ужо абмеркавана», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.
Яшчэ ў адным паведамленні ён падзякаваў Ірану за адкрыццё Армузскага праліва.
Кіраўнік МЗС Ірана абвясціў сёння аб адкрыцці праліва для камерцыйных судоў на перыяд рэжыму спынення агню паміж Ізраілем і Ліванам. Дзесяцідзённае перамір’е пачало дзейнічаць з 17 красавіка.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
