Зяленскі заявіў аб павелічэнні дыстанцыі ўкраінскіх удараў па РФ

Галоўнае
Фото: president.gov.ua

Украіна будзе павялічваць дыстанцыю ўдараў па тэрыторыі Расіі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля даклада выконваючага абавязкі кіраўніка СБУ Яўгена Хмары. Ён тычыўся “новага этапу прымянення ўкраінскай зброі для абмежавання патэнцыялу расійскай вайны”. Зяленскі падзякаваў СБУ за дакладнасць.

“Адлегласць па прамой – больш за 1500 км. Будзем павялічваць адпаведныя дыстанцыі, і гэта цалкам справядлівыя ўкраінскія адказы на расійскі тэрор. Важна, што кожнае трапленне змяншае магчымасці расійскай ваеннай прамысловасці, лагістыкі, нафтавага экспарту”, – заявіў Зяленскі.

Нагадаем, сёння была атакавана ЛДПС “Пермь”. Узнік моцны пажар рэзервуараў на тэрыторыі станцыі.

“Вынікі відавочныя для ўсіх. Тое, што Расіі трэба заканчваць сваю вайну, таксама відавочна ўсім. Час пераходзіць да дыпламатыі, і гэты сігнал варта пачуць Маскве”, – заключыў Зяленскі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.