Зяленскі: Расія сарвала рэжым спынення агню

Галоўнае
Фото: president.gov.ua

Расія сарвала рэжым спынення агню, абвешчаны Украінай з 00:00 6 мая. Украіна вызначыцца з далейшымі дзеяннямі пасля дакладаў ваенных і разведкі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Па стане на гэты дзень канстатуем, што расійскі бок сарваў рэжым спынення агню. Па выніках вячэрніх дакладаў нашых ваенных і разведкі вызначымся з нашымі далейшымі дзеяннямі», — заявіў ён.

Зяленскі заявіў, што пасля ўчарашніх удараў па Дняпры, Запарожжы і іншых гарадах Расія працягнула баявыя дзеянні і абстрэлы 6 мая. За ноч і раніцу 6 мая было зафіксавана 1820 парушэнняў рэжыму цішыні.

«Выбар Расіі — відавочны адмову ад цішыні і ад захавання жыццяў. На ўсіх ключавых участках фронту працягваюцца штурмавыя дзеянні, і толькі з пачатку гэтых сутак расійская армія здзейсніла ўжо амаль 30 штурмавых дзеянняў. Зафіксавана больш за 20 авіяцыйных удараў з прымяненнем больш чым 70 авіябомбаў толькі за гэтую ноч і раніцу.

Цягам гэтай ночы расійская армія наносіла і ўдары дронамі розных тыпаў. У прыватнасці, нашы Сілы абароны Украіны абясшкодзілі толькі ўдарных дронаў амаль дзевяноста. Былі і ракетныя ўдары.

У цэлым па стане на 10 гадзін раніцы расійская армія здзейсніла 1820 парушэнняў рэжыму цішыні — абстрэлы, спробы штурмаў, авіяцыйныя ўдары, прымяненне дронаў», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі заявіў, што дыпламатычныя прапановы Украіны знаходзяцца ў расійскага боку.

«Адзінае, што трэба, — гэта гатоўнасць Расіі рухацца да рэальнага міру», — лічыць ён.

Нагадаем, Мінабароны Расіі ў аднабаковым парадку абвясціла перамір’е 8–9 мая і прыгразіла ўдарам па Кіеве ў выпадку зрыву святкавання 9 мая. Украіна абвясціла рэжым цішыні з 6 мая і папярэдзіла, што будзе дзейнічаць люстрана.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.