Зяленскі: Лукашэнка адмовіўся перадаваць палітзняволеных праз краіны ЕС

Галоўнае
Владимир Зеленский. Фото: t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў удзел Украіны ў працэсе вызвалення беларускіх палітычных зняволеных. Адказваючы на пытанне «Настоящего Времени», ён заявіў, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся перадаваць палітзняволеных у краіны Еўрапейскага Cаюза і таму звярнуўся да Украіны.

“На ўзроўні разведак краіны кантактавалі. Далей кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў звярнуўся да мяне і сказаў, што беларусы гатовыя аддаць палітычных зняволеных, але не хочуць перадаваць праз тую ці іншую краіну Еўрапейскага Саюза, але калі я падтрымліваю, гатовыя перадаць праз Украіну. Я сказаў, што, безумоўна, падтрымліваем, гатовыя прымаць, бо пытанне палітычных зняволеных важнае”, — сказаў украінскі лідар у нядзелю на борце самалёта, які ляцеў на перамовы ў Берлін.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны