Жыхары Магілёва дзеляцца ў сацсетках уражаннямі пра выбухі ў ноч з 2 на 3 красавіка.
“Магілёў задняпроўе, што за выбух сёння (2 красавіка) у пачатку 00?” — напісаў адзін з карыстальнікаў.
“Тое ж пытанне… ішла з крамы з пакетам і вельмі спалохалася…” — адзначылася ў каментарыях жанчына.
“Сёння было два .. у 23.02 і 23.29”, — удакладніў відавочца.
У адказ некалькі чалавек паведамілі, што паўторныя выбухі былі чутныя і сёння раніцай.
“У палову 7 зноў быў гэты грукат”, — напісала мясцовая дзяўчына.
“Які яшчэ? Жыву на Ясені, нічога не было, не ўводзьце людзей у зман!” — адказаў на гэта іншы карыстальнік.
Мясцовыя дзяржаўныя СМІ ніякай інфармацыі не даюць, чыноўнікі ніяк не каментуюць сітуацыю.
Раней паведамлялася, што праз Магілёўскую вобласць праляталі ўдарныя дроны як з расійскага, так і ўкраінскага боку.
