Журналістку Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту Рабіновіч прысудзілі да двух гадоў калоніі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Вядома, што пракурор патрабаваў для іх 2,5 года калоніі. Палынская і яе дачка таксама атрымалі штрафы.
Ціну Палынскую і Маргарыту Рабіновіч абвінавачвалі паводле артыкула аб стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання» або ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК).
Палынская і яе старэйшая дачка былі затрыманыя ў маі 2025 года. Раней паведамлялася, што крымінальная справа супраць іх можа быць звязана з прызнаннем «Беларускай аналітычнай майстэрні» прафесара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фарміраваннем». Арганізацыя займалася сацыялагічнымі апытаннямі.
Ціна Палынская даўно не займалася журналістыкай, выхоўвала дачок, працавала ў архівах, у тым ліку расійскіх, выконваючы прыватныя заказы па стварэнні біяграфічных нарысаў, сямейных кніг, гісторый пра ўдзельнікаў Другой сусветнай вайны.
