Зборная Беларусі па футболе згуляе ў Мінску з камандай Сірыі. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.
Таварыскі матч пройдзе 5 чэрвеня на Нацыянальным футбольным стадыёне.
Апошні раз зборныя Беларусі і Сірыі гулялі ў лістападзе 2022 года. Тады з лікам 1:0 перамагла беларуская зборная.
Зборная Беларусі займае 97-е месца ў рэйтынгу ФІФА, каманда Сірыі – 84-ю пазіцыю, нагадалі ў НАК.
Таксама ў чэрвені плануецца правесці таварыскі матч са зборнай Чылі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
