Урад Польшчы прапануе павысіць падатковы парог і знізіць падатак

Навіны
Фото: x.com/donaldtusk

Урад Польшчы прапануе змяніць падатковае заканадаўства, павысіўшы падатковыя парогі і знізіўшы стаўку падаходнага падатку для тых, хто зарабляе ад 130 тысяч да 150 тысяч злотых у год.

Урад прапануе з 2027 года:

  • павысіць першы падатковы парог са 120 тысяч да 130 тысяч злотых у год. Гэтыя даходы будуць абкладацца падаткам у 12%;
  • для даходу ад 130 тысяч да 150 тысяч злотых прадугледжаны падатак у 24%;
  • для даходу вышэй за 150 тысяч злотых устанаўліваецца стаўка ў 32%.

«Ад прапанаваных змен выйграюць 3,5 млн падаткаплацельшчыкаў, якія разлічваюцца па падатковай шкале, перш за ўсё наёмныя работнікі. Асобы, якія выйграюць больш за ўсё, змогуць зэканоміць у гадавым вылічэнні да 3600 злотых», — заяўляе канцылярыя прэм’ер-міністра Польшчы.

Як патлумачыў на прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, урад разлічвае нязначна павялічыць нагрузку на самых багатых, «каб тыя, хто старанна працуе і атрымлівае сярэдні заробак, адчулі гэта зніжэнне падатковай нагрузкі».

Для ўступлення прапаноў у сілу іх павінны ўхваліць Сейм і прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі.

Цяпер падатковы парог у Польшчы складае 120 тысяч злотых у год па стаўцы 12%. Пры яго перавышэнні стаўка падатку павялічваецца да 32%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.