«Белавія» арганізавала вывазны рэйс з Катара. Самалёт з беларускімі турыстамі ўжо вылецеў з Дохі ў Мінск, паведамляе Мінтранс.
Дазвол на выкананне рэйса быў атрыманы ў выніку перамоваў МЗС Беларусі, беларускага пасольства і «Белавіі» з катарскімі кампетэнтнымі органамі.
«Белавія» стала першай замежнай авіякампаніяй, якой Катар даў магчымасць вывезці турыстаў, адзначылі ў беларускім МЗС.
Для прыёму беларускага паветранага судна аэрапорт Хамад быў часова адкрыты, задзейнічаны ўсе неабходныя службы, уключаючы стварэнне дадатковых мер бяспекі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
