Выратаваных у Дагестане львянят могуць адправіць у Беларусь

Навіны
Скриншот видео ТАСС

Пяцёра львянят, канфіскаваных з прыватнага заапарка ў Дагестане з-за дрэннага ўтрымання, могуць быць перададзены ў мінскі заапарк. Пра гэта паведаміла дырэктар фонду абароны жывёл і прытулку «Дзіно» ў Валгаградскай вобласці Анжэла Макарава, піша ТАСС.

Паводле яе слоў, Еўразійская асацыяцыя заапаркаў ужо зацікавілася жывёламі і паведаміла пра запыт з суседняй краіны.

“Мы супрацоўнічаем з Еўразійскай асацыяцыяй заапаркаў (ЕАРАЗА), і яны ўжо зацікавіліся львянятамі. Яны паведамілі, што ёсць запыт у Беларусь, у мінскі заапарк. Там увогуле вельмі добрыя заапаркі. І калі кагосьці гатовыя будуць узяць, мы будзем толькі рады. (…) Гэтыя жывёлы [канфіскаваныя львяняты] дэ-юрэ належаць РФ, гэта значыць гэта не мае жывёлы”, – сказала Макарава.

Аднак перад гэтым львянятам трэба будзе каранцін і рэабілітацыя — жывёлы паступілі ў прытулак знясіленымі.

“Мы не маглі пакінуць гэтых львянят, яны ўтрымліваліся проста жудасна. Але трэба разумець, што наша арганізацыя — гэта прытулак, які жыве на самазабеспячэнні, і ўтрымліваць, вядома, такіх буйных жывёл нялёгка. Тым больш мы ведаем, што ЕАРАЗА не перадасць жывёл у дрэнны заапарк. (…) Але спачатку львянятам патрэбна рэабілітацыя”, – дадала Макарава.

Гісторыя выратавання львянят пачалася ў 2024 годзе, калі жыхарка Санкт-Пецярбурга ўбачыла на пляжы ў Дагестане знясіленага львяня на ланцугу, якога выкарыстоўвалі для фотасесій. Высветлілася, што ён быў здадзены ў арэнду адным з прыватных заапаркаў. У 2025 годзе Дэрбенцкі раённы суд па іску прыродаахоўнай пракуратуры пастанавіў канфіскаваць з прыватнага заапарка больш за 40 дзікіх жывёл, у тым ліку пяцярых львоў. Цяпер з улікам новых пастаяльцаў у прытулку «Дзіно» ўтрымліваюцца 16 львоў і львіц.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.