Беларускі знешні гандаль таварамі і паслугамі па выніках паўгоддзя стаў прафіцытным

Галоўнае
Фото: БЖД

Баланс знешняга гандлю Беларусі таварамі і паслугамі выйшаў у плюс па выніках паўгоддзя. На гэта ўказваюць даныя Нацбанка Беларусі.

Экспарт тавараў і паслуг у студзені-чэрвені склаў 27,85 млрд долараў, што на 14,4% больш, чым летась. Пры гэтым імпарт тавараў і паслуг вырас на 11,7% да 27,83 млрд долараў. У выніку за паўгода сфармаваўся прафіцыт гандлю таварамі і паслугамі ў 6 млн долараў. Летась паўгоддзе Беларусь скончыла з дэфіцытам знешняга гандлю амаль у 600 млн долараў.

Экспарт тавараў па выніках шасці месяцаў вырас на 10,9% да 21,07 млрд долараў, а імпарт — на 11,6% да 23,82 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю таварамі склаў 2,74 млрд долараў, што на 17,8% больш, чым летась за той жа перыяд.

Экспарт паслуг за паўгода вырас на 27% да 6,776 млрд долараў. Імпарт пры гэтым павялічыўся толькі на 11,8% да 4,03 млрд долараў. Прафіцыт гандлю паслугамі склаў 275 млрд долараў, што на 58,7% больш, чым летась.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.