Увечары ў аўторак у Старадарожскім раёне загарэўся дызель-цягнік Беларускай чыгункі, які рухаўся па маршруце Салігорск – Магілёў.
Сігнал у МНС паступіў у 19:12. Узгаранне адбылося ў машынным аддзяленні цягніка каля вёскі Раз’езд Фалічы.
У цягніку знаходзіліся 45 чалавек, уключаючы 40 пасажыраў. Яны самастойна пакінулі вагоны. Ніхто не пацярпеў.
Узгаранне ліквідаваў машыніст з дапамогай вогнетушыцеля. Пашкоджаны правады ў машынным аддзяленні, паведамляецца ў зводцы МНС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
