Венгерская нафтавая кампанія MOL атрымала паведамленне ад “Укртранснафты” пра гатоўнасць нафтаправода “Дружба” да працы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні MOL.
“АТ “Укртранснафта”, кампанія, якая адказвае за эксплуатацыю ўкраінскага ўчастка нафтаправода “Дружба”, афіцыйна праінфармавала MOL пра тое, што рамонтныя работы на нафтаправодзе “Дружба” завершаны і што форс-мажорныя абставіны, якія дзейнічалі з 27 студзеня 2026 года, спыніліся ў 18:00 21 красавіка 2026 года. Згодна з паведамленнем, АТ “Укртранснафта” гатова аднавіць транзіт нафты ў Венгрыю і Славакію”, – заявілі ў венгерскай кампаніі.
Учора прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ужо абвясціў пра завяршэнне рамонтных работ. Паводле інфармацыі СМІ, транзіт нафты павінен аднавіцца сёння пасля поўдня.
Чакаецца, што венгерскі ўрад здыме сваё вета на крэдыт для Украіны ў 90 млрд еўра. Рашэнне пра яго можа быць зацверджана на сустрэчы прадстаўнікоў краін ЕС пры Еўрапейскім савеце.
