Ахвярай іранскага ракетнага ўдару па Тэль-Авіве стаў 52-гадовы Вячаслаў Відмант з Ашдода. Па інфармацыі “9 канала”, ён ураджэнец беларускага Віцебска.
Відмант працаваў ахоўнікам у фірме, якая забяспечвае па дамове з тэль-авіўскім муніцыпалітэтам бяспеку ў дамах, пашкоджаных іранскімі ракетамі, і з эвакуяванымі жыхарамі. У момант абстрэлу ён ахоўваў адзін з такіх дамоў.
Змена Відманта скончылася ў 22:00 — за паўгадзіны да ўдару. Па невядомай прычыне ён не пакінуў працоўнае месца. Калі над горадам завыла сігналізацыя паветранай трывогі, ён увайшоў у сховішча, аднак затым, не дачакаўшыся адбою, выйшаў на вуліцу. Асколкі іранскай ракеты з касетнай баявой часткай смяротна паранілі яго ў галаву.
«Ракета з касетнай баявой часткай не валодае вялікай магутнасцю, але калі вы знаходзіцеся на адкрытым месцы, вы адкрыты для шматлікіх асколкаў», — патлумачыў начальнік паліцыі тэль-авіўскай акругі Хаім Саргараф.
Па дадзеных прэс-службы Паліцыі Ізраіля, у выніку ўдару ў ноч на 28 сакавіка адзін чалавек загінуў і пяцёра атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
